Гучы родная мова

Беларускія казкі і вершы

Белорусская художественная литература. Рекомендуемые произведения белорусской художественной литературы и фольклора в соответствие с Учебной программой дошкольного образования Первая младшая группа Белорусские народные песенки и потешки. "Сонейка-сонца", "Мышка, мышка, дзе была?", "Гого-гого, гусачок", "Верабейчык", "Белабока-сарока", "Трах-бах-тарабах", "Божая кароўка", "Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока", "Люлi-люлi, люляшу", "Ай, люлi-люлi-люлечкi", "Iшла каза", "Люлi-люлi-маленькi", "Ходзiць певень па капусце", "Люляю-люляю", "А ты, коцiнька-каток", "Апсiк, апсiк, каточак", "Кую, кую ножку", "Гушкi, гушкi, гушкi", "Сарока-варона", "Чыкi-чыкi, сарока", "А ты, каток шэры", "Люлi-люлi-люлечкi", "Люлi-люлi-люлi", "Кукарэку, певунок", "Не хадзi, коцiк", "У куце сядзiць мядзведзь", "Ладкi-ладком", "Ладу, ладу, ладкi", "Баю-баiнку, баю", "А курачка-рабушачка", "Сядзiць мядзведзь на калодзе", "Бычок", "Iграў я на дудцы", "Сядзiць сыч на капе", "Вожык", "Iдзi, iдзi, дожджык", "Горкай, горкай, горачкай". Вторая младшая группа Белорусские народные песенки и потешки. "Iграў я на дудцы", "Ой, бычок, мой бысенька", "Кукарэку, певунок", "Вожык", "Ягорачка", "Кую, кую ножку", "Ласачка". Белорусские народные сказки. "Курачка-Рабка", "Былiнка i верабей", "Зайкава хатка", "Каза-манюка", "Пчала i муха", "Муха-пяюха", "Коцiк, пеўнiк i лiсiца". Произведения белорусских поэтов. Т.Кляшторная. "Ветлiвыя словы", "Шпак", "Дожджык", "Паўцякалi цацкi", "Не сквапная"; В.Рабкевiч. "Едзе восень"; С.Сокалаў-Воюш. "Блакiт нябёс", "Алоўкi", "Елка"; А.Дзеружынскi. "Пралеска"; А.Прохараў. "За адвагу"; Я.Колас. "Сонца грэе, прыпякае", "Храбры певень"; Я.Купала. "Лiстапад"; Я.Журба. "Першыя сняжынкi", "Дзед Мароз"; З.Бядуля. "Мае забавы"; М.Хведаровiч. "Свецiць, як сонца, ад самай калыскi"; Л.Пранчак. "Завiруха"; Э.Агняцвет. "Маме"; А.Бадак. "Мышка", "Беларусачка"; С.Грахоўскi. "Сонечная сцежка"; А.Грачанiкаў. "Сон"; Л.Рашкоўскi. "Я хачу салдатам стаць"; К.Цвiрка. "Коцiкi"; В.Лукша. "Вясёлка"; Я.Жабко. "Залаты праменьчык". Произведения белорусских писателей. У.Юрэвiч. "Бярозчыны валёнкi"; А.Кобец-Фiлiмонава. "Сем мастакоў"; Я.Брыль. "Жыў-быў вожык". Средняя группа Белорусские народные песенки и потешки. "Iграў я на дудцы", "Ой, бычок, мой бысенька", "Кукарэку, певунок", "Вожык", "Ягорачка", "Кую, кую ножку", "Ласачка". Белорусские народные сказки. "Курачка-Рабка", "Былiнка i верабей", "Зайкава хатка", "Каза-манюка", "Пчала i муха", "Муха-пяюха", "Коцiк, пеўнiк i лiсiца", "Пшанiчны каласок", "Пiлiпка-сынок", "Сынок-з-кулачок", "Каток - Залаты лабок", "Як курачка пеўнiка ратавала". Произведения белорусских поэтов. Т.Кляшторная. "Ветлiвыя словы", "Шпак", "Дожджык", "Паўцякалi цацкi", "Не сквапная", "Сукенка раскажа"; В.Вiтка. "Пiла"; В.Рабкевiч. "Едзе восень"; С.Сокалаў-Воюш. "Блакiт нябёс", "Возера лясное", "Замак", "Змей", "Алоўкi", "Елка", "Навагодняя песня"; А.Лойка. "Кураняты"; Г.Iванова. "Я будую дом з пяску"; А.Дзеружынскi. "Пралеска", "Бусел i хлопчык"; А.Прохараў. "За адвагу", "Мурашыная святлiца"; I.Муравейка. "Адмарозiў лапкi", "Шалтай-Балтай"; С.Новiк-Пяюн. "Верабейчыкi", "Над калыскай"; В.Лукша. "Вясёлка"; Я.Купала. "Лiстапад"; Я.Журба. "Першыя сняжынкi", "Дзед Мароз", "Восень", "Коцiк", "Вавёрка", "Пчолка"; З.Бядуля. "Мае забавы"; М.Хведаровiч. "Свецiць, як сонца, ад самай калыскi"; Л.Пранчак. "Завiруха"; Э.Агняцвет. "Зямля з блакiтнымi вачамi", "Маме"; А.Бадак. "Мышка", "Беларусачка", "Зайчаняткi"; Д.Бiчэль-Загнетава. "Радзiма"; С.Грахоўскi. "Сонечная сцежка", "Наш май", "Сунiчкi"; Л.Рашкоўскi. "Я хачу салдатам стаць"; Л.Дайнека. "У вясновым лесе"; А.Грачанiкаў. "Сон"; Я.Колас. "На рэчцы зiмой", "Дзед госць", "Зiма", "Песня аб вясне", "Сонца грэе, прыпякае", "Храбры певень"; У.Дубоўка. "Пра дзеда i ўнука"; В.Жуковiч. "Калядная вячэра"; П.Прыходзька. "Сiненькiя вочы"; М.Танк. "Галiнка i верабей", "Ехаў казачнiк Бай"; А.Русак. "Мой край"; А.Ставер. "Як зроблены цацкi?"; Н.Тулупава. "Сыражуйкi"; Р.Барадулiн. "Ната маму любiць надта", "Ай! Не буду! Не хачу!"; Ю.Свiрка. "Сёння ў нашай мамы свята", "Бабулiны казкi"; Л.Дранько-Майсюк. "Пра добрую мышку i мудрую кошку"; В.Iпатава. "Янка-запытанка"; С.Шушкевiч. "Пайшоў коўзацца каток", "Цяжка жабцы жыць без хаткi", "Нашы сябры"; А.Якiмовiч. "Звяры нашых лясоў"; А.Бялевiч. "У лесе"; Э.Валасевiч. "Сама"; В.Вярба. "Матулiны рукi". Произведения белорусских писателей. I.Бурсаў. "Страшная казка пра страшнага звера"; В.Хомчанка. "Яблык", "Яшава рукавiчка"; У.Юрэвiч. "Пацалунак асвы", "Бярозчыны валёнкi"; В.Вiтка. "Натальчына сямейка"; А.Кобец-Фiлiмонава. "Сем мастакоў"; Я.Брыль. "Жыў-быў вожык"; Б.Сачанка. "Насцечка"; I.Шуцько. "Смелая ўнучка". Старшая группа Белорусские народные сказки. "Пра быка i яго сяброў", "Жаронцы", "Лёгкi хлеб", "Не сiлай, а розумам", "Лiсiца-хiтрыца", "Як кот звяроў напалохаў", "Селянiн, мядзведзь i лiсiца", "Верабей i мыш", "Кот Максiм", "Гарошак". Произведения белорусских поэтов. Э.Агняцвет. "Саўка за сталом", "Зямля з блакiтнымi вачамi", "Хто пачынае дзень?"; М.Багдановiч. "Зiмой"; Д.Бiчэль-Загнетава. "Белая Русь"; Р.Барадулiн. "Загадкi на градках", "Жарт"; А.Вольскi. "Дзецi", "Радзiма"; В.Вярба. "Пралеска"; В.Вiтка. "Жаўна", "Бусел", "Вавёрчына гора"; С.Грахоўскi. "Сонечная сцежка"; А.Грачанiкаў. "Развiтанне"; У.Дубоўка. "Як сiнячок да сонца лётаў"; Н.Игнатенко. "История про Варю и Дубовенка", "Сказка про Тимку и Кузьку"; В.Iпатава. "Як ён завецца?"; А.Мiнкiн. "Агнявiк"; I.Муравейка. "Акраец хлеба"; С.Новiк-Пяюн. "Ночка", "Пурга"; Я.Колас. "Першы гром", "Вясна" (урывак), "Ранiца вясною", "Канец лета", "На лузе", "Адлёт жураўлёў"; Я.Купала. "Хлопчык i лётчык", "Бай"; С.Шушкевiч. "Нашы сябры", "Пракалоў камарык ножку"; М.Хведаровiч. "Дарагое iмя"; М.Танк. "Жук i слiмак", "Хлеб"; П.Панчанка. "Месяцы года"; К.Цвiрка. "Коцiкi"; Н.Галiноўская. "Будзь уважлiвы, пешаход"; В.Жуковiч. "Незаменнае"; Я.Жабко. "Бабулiна крынiчка". Произведения белорусских писателей. Цётка. "Журавель i чапля"; З.Бядуля. "Скарб"; В.Вiтка. "Страшная казка"; У.Галубок. "Гонар"; В.Хомчанка. "Бiлеты ў цырк"; А.Дудараў. "Сiнявочка"; А.Кобец-Фiлiмонава. "Дзiвосны лядзяш"; К.Калiна. "Зiмовы дуб", "Кампот", "Сакавiк i яго сёстры", "Красавiк", "Лiпень", "Жнiвень", "Верасень", "Кастрычнiк"; М.Гамолка. "Васiлёва бярозка"; У.Ягоўдзiк. "Бусел", "Вожык", "Заяц".
развернуть

казкі тут

Вось што гавораць пра сайт яго распрацоўшчыкi: "Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але й не толькі. Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайта!"

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

казкі тут

Праект «Народныя казкі для дзетак» – iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

Вершы

вершы тут

Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

 

Часопісы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту

"Вясёлка" – часопiс для дзяцей i iх бацькоў

можна пагледзіць тут

"Буся" – чытанка-маляванка для дашкольнікаў

можна пагледзіць тут

свернуть

МАМА, ТАТА, ДАВАЙЦЕ ГУЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ!

Гульня "Вожык і мышы" Все дети вместе с игроками-мышами становятся в круг. Ежик—в центре круга. По сигналу все идут вправо, еж — влево. Игроки произносят слова: Бяжыць вожык — тупу-туп, Увесь калючы, востры зуб! Вожык-вожык, ты куды, Ад якой бяжыш бяды? После этих слов все останавливаются. По сигналу к ежу подходит один игрок и говорит: Вожык ножкамі туп-туп! Вожык вочкамі луп-луп! Чуе вожык — усюды ціш, Чу!.. Скрабецца ў лісце мыш! Еж имитирует движения: осторожно ходит, прислушивается. Мыши в это время бегают за кругом. Ведущий говорит: Бяжы, бяжы, вожык, Не шкадуй ты ножак, Ты лаві сабе мышэй, Не лаві нашых дзяцей! Мышки бегают по кругу, выбегая и за круг. Еж их ловит (пятнает). Игроки быстро приседают и опускают руки. Мышка поймана: она в мышеловке. Таким образом, игра повторяется несколько раз. Правила игры. Все действуют точно в соответствии с текстом. Еж пятнает мышей, слегка коснувшись их рукой. Запятнанная мышка сразу выходит из игры. Гульня "Запляціся, пляцень!" Играющие делятся на две равные по силам команды — зайцы и плетень. Чертят две параллельные линии — коридор шириной 10— 15 см. Игроки-плетень, взявшись за руки, становятся в центре коридора, а зайцы — на одном из концов площадки. Дети-плетень читают: Заяц, заяц не хадзі, Ў гародзе не блудзі! Пляцень, заплятайся, Зайцы лезуць, спасайся! При последнем слове зайцы бегут к плетню и стараются разорвать его или проскочить под руками играющих. Зайцы, которые проскочили, собираются на другом конце коридора, а тем, кого задержали, говорят: «Ідзі назад, у лес, асінку пагрызі!» И они выбывают из игры. Дети-плетень поворачиваются лицом к зайцам и читают: У лес заяц паскакаў, Нас пляцень уратаваў. Игра повторяется, пока не переловят всех зайцев. После этого меняются ролями. Правила игры. Побеждает та группа, которая переловит всех зайцев при меньшем количестве запевов. Гульня "Ліскі" Играющие по договоренности или по жеребьевке выбирают лиса — ведущего и, построившись в круг диаметром 10—20 м, кладут возле себя лисок. Лис подходит к одному из играющих и говорит: — Дзе быў? — У лесе. — Каго злавіў? — Ліску. — Аддай ліску маю. — За так не аддаю. — А за што — скажы сам. — Як абгоніш, дык аддам. После этого они бегут в противоположные стороны по кругу. Хозяином лиски становится тот, кто займет свободное место в кругу, лисом — игрок, который остался.
развернуть

Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. На іх рэалізуюцца задачы раздзела “Развіццё маўлення” вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі. Рашэннем педагагічнага калектыву назначаецца адзіны дзень маўлення па-беларуску, калі з раніцы і да вечара дзеці чуюць беларускую мову ў садку і самі спрабуюць на ёй размаўляць.  Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Дажынкі”, “Свята ураджаю”, “Калядкі”, “Сустракаем вясну” і іншыя, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.

А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове.

Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухне хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі  з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

свернуть

Вытокі дзіцячага фальклору

Вусная народная творчасць - першааснова любой нацыянальнай літаратуры, у тым ліку і дзіцячай. У мінулым на беларусі ва ўмовах жорсткага нацыянальнага ўціску і нізкага ўзроўню адукаванасці насельніцтва фальклор меў значна большае значэнне, чым у іншых краінах. Гэта была тая галіна духоўнага жыцця народа, якую дзяржава не магла ўзяць пад кантроль. Менавіта ў рэчышчы вуснай народнай творчасці стагоддзямі развівалася, шліфавалася і ўдасканальвалася роднае слова. У песнях, легендах, казках і паданнях беларусы выказвалі свае запаветныя мары і памкненні. Фальклорныя творы як найдаражэйшая духоўная спадчына беражліва перадаваліся ад пакалення да другога.

З даўніх часоў вусна-паэтычная творчасць на Беларусі спрыяла выхаванню высокіх грамадскіх ідэалаў, здаровых маральных прынцыпаў і мастацкага густу народа. Такую ж функцыю выконваў і дзіцячы фальклор (дарэчы , тэрмін «дзіцячы фальклор» узнік толькі ў пачатку 20 ст. ім пачалі называць тую частку вусна-паэтычнай творчасці, якая адпавядае інтарэсам і запатрабаванням дзяцей рознага ўзросту). Як адзначае даследчыца дзіцячага фальклору Т.В. Зуева: «Дзіцячы фальклор - спецыфічная галіна мастацкай творчасці, якая мае, у адрозненне ад фальклору дарослых, сваю паэтыку, свае формы бытавання і сваіх носьбітаў. Агульная родавая прыкмета дзіцячага фальклору - суаднясенне мастацкага тэксту з гульнёй»1.

Вядомая даследчыца фальклору Г.А. Барташэвіч адзначае: «Хаця першыя ўзоры дзіцячага фальклору былі запісаны яшчэ ў пачатку 19 ст., сам тэрмін «дзіцячы фальклор» не ўжываўся ў фалькларыстыцы. Творы, якія збіральнікі называлі «дзіцячымі песнямі», «калыханкамі», «пацешкамі» і г. д., змяшчаліся ў фальклорных зборніках побач з абрадавай паэзіяй, часцей за ўсё далучаліся да радзінных, хрэсьбінных песень.

Тэрмін «дзіцячы фальклор» вельмі шырокі. Ён аб'ядноўвае ўсе віды вуснай народнай паэзіі, створанай дарослымі для дзяцей, і творчасць саміх дзяцей. Сюды ж уваходзяць і тыя творы, якія хаця і ствараліся для дарослых, але з цягам часу перайшлі ў разрад творчасці для дзяцей».2

Паводле вызначэння Т.В.Зуевай, «у сучаснай навуцы пра дзіцячы фальклор абазначыліся новыя праблемныя аспекты: дзіцячы фальклор і ўнутраны свет асобы дзіцяці, якая развіваецца; дзіцячы фальклор як рэгулятар сацыяльных паводзін дзіцяці ў дзіцячым калектыве. Дзіцячы фальклор - частка народнай педагогікі».3

Узнік дзіцячы фальклор, як і ўся вусна-паэтычная творчасць, у старажытныя часы, калі чалавек навучыўся працаваць, гаварыць, свядома радавацца, нудзіцца, ставіць пэўныя мэты, клапаціцца пра выхаванне дзяцей у адпаведнасці з тагачаснымі нормамі чалавечых узаемаадносін. У далейшым у фальклорных творах фіксуецца выхаваўчы вопыт народа; педагагічны талент бліскуча выявіўся ў шматлікіх калыханках, пацешках, пястушках, загадках, вершах, песнях, казках і інш.

Зразумела, што самыя раннія вусна-паэтычныя творы для дзяцей не дайшлі да нас: з часам адны з іх непазнавальна змяніліся, а некаторыя зусім зніклі, саступіўшы месца новым. Аднак у творах больш позняга паходжання можна выявіць такія адзнакі, якія сведчаць пра старажытнае ўзнікненне арыгінальных жанраў дзіцячага фальклору. Няма, напрыклад, ніякага сумнення адносна вельмі даўняга паходжання калыханак.

Фальклор для дзяцей - гэта складаная сукупнасць жанраў, розных па сваёй прыродзе, часе ўзнікнення, практычнай функцыянальнай прызначанасці і мастацкім афармленні. Уяўляючы сабой адносна самастойную сістэму, дзіцячы фальклор знаходзіцца ў цеснай сувязі наогул з народнай творчасцю, узаемадзейнічае з рознымі жанрамі дарослага фальклору, разам з якім ён не толькі выконвае функцыю выхавання, перадачы шматвяковага вопыту і выпрацаваных за доўгі час поглядаў і маральна-этычных норм, а з'яўляецца адным з носьбітаў сацыяльнай пераемнасці, якая забяспечвае ўзнаўленне этнасу. Менавіта сацыяльныя функцыі дзіцячага фальклору - пазнавальная, выхаваўчая, эстэтычная, камунікатыўная - не толькі аб'ядноўваюць у адзіную сістэму ўсе яго жанры, але з'яўляюцца тым фактарам, які яднае дзіцячы фальклор з усёй вусна-паэтычнай творчасцю народа, робіць яго важнай састаўной часткай усёй духоўнай культуры народа.

Дзіцячы фальклор належыць да той галіны народнай творчасці, дзе ў значнай ступені захаваліся старажытныя пласты. Відаць, гэта можна тлумачыць асаблівасцямі дзіцячай псіхалогіі.

Вучоныя, якія займаюцца праблемамі ранніх форм мастацтва, справядліва суадносяць дзіцячую псіхалогію, дзіцячае ўспрыманне свету са згубленымі чалавецтвам формамі сінкрэтычнага мыслення. Мы можам меркаваць аб блізкасці мастацкага ўспрымання рэальнасці на ранніх ступенях развіцця чалавецтва і таго, што ў змененым выглядзе нейкімі асновамі захоўваецца ў свеце дзіцячых уяўленняў, яго сувязей з прыродай, якія адрозніваюцца непасрэднасцю і ўтылітарнасцю. Магчыма, іменна таму і захаваліся ў дзіцячым фальклоры многія старажытныя формы і тая прастата, з якой адкрываецца перад дзіцём навакольны свет. Адносная стабільнасць дзіцячага светаўспрымання на працягу доўгага часу магла стаць адной з прычын захавання ў дзіцячым фальклоры рэштак старажытнасці, якія ў «дарослым» фальклоры «адтаргаліся» з-за несумяшчальнасці з новым бачаннем свету.

Рудыменты старажытных форм фальклору ўплывалі і на агульную жанравую структуру дзіцячага фальклору, і на асобныя яго жанры, нават асобныя творы. Але гэта не значыць, што можна атаясамліваць дзіцячыфальклор з раннімі формамі вусна-паэтычнай творчасці. Акрамя старажытнай асновы, у ім увасоблены шматвяковы педагагічны і паэтычны вопыт народных мас. І гэта адыграла немалаважную ролю ў фарміраванні тых дыдактыка-паэтычных прынцыпаў, якія складаюць адну са спецыфічных рыс дзіцячага фальклору. Сам дзіцячы фальклор з'яўляецца адным з адгалінаванняў усяго педагагічнага працэсу і садзейнічае фарміраванню светапогляду дзяцей, авалоданню пэўнымі навыкамі, ведамі.

Фальклорныя творы адлюстроўвалі жыццё, настроі, думкі і спадзяванні шырокіх мас, былі выразнікам іх сацыяльных, маральна-этычных, эстэтычна-мастацкіх поглядаў. І ў наш час гэтыя творы з'яўляюцца не толькі каштоўнай спадчынай, але і важнай часткай сучаснай духоўнай культуры, таму што многія з іх актыўна жывуць у народзе, адпавядаюць яго густам, прыносяць мастацкую асалоду.

З маленства людзі захапляюцца дзівосным светам народнай песні і казкі. З песні-калыханкі маці пачынаецца іх знаёмства з фальклорам, цікавасць да яго паступова пашыраецца. Дзеці патрабуюць казак, загадак, гульняў, у час якіх выкарыстоўваюць лічылкі, дразнілкі, скарагаворкі і іншыя жанры вуснай паэзіі. Не зніжаецца цікавасць да фальклору і ў вучнёўскія гады.

Перш за ўсё незвычайнасць зместу фальклору вабіць дзяцей. У дзіцячых песнях актыўнымі дзеючымі вобразамі паўстаюць кот, сабачка, верабейка, сарока, якім надаюцца чалавечыя здольнасці. Яшчэ ў большай ступені персаніфікацыя характэрна для казак пра жывёл. Па сутнасці і ў жывёльным эпасе адлюстроўваюцца ўзаемааносіны людзей. Дзеці вучацца распазнаваць дабро і зло, праўду і крыўду, справядлівасць і жорсткасць на яркіх вобразах, увасобленых і ў жывёлах, і ў людзях, і ў розных пачварах, страшыдлах чарадзейных казак, а таксама ў сутыкненні паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі ў бытавых казках. Народ заўсёды спачуваў бедным і слабым, несправядліва пакрыўджаным. І гэта адбілася ў фальклорных творах: як правіла, у сутычках перамагаюць слабейшыя, але сумленныя героі, караюцца жорсткія крыўдзіцелі, прыгнятальнікі. Барацьбітам з антычалавечымі сіламі дапамагаюць цудоўныя памочнікі, дзівосныя рэчы (у чарадзейных казках). Часам жа героям бытавых казак удаецца пакараць ворагаў дзякуючы сваёй мудрасці, кемлівасці, спрытнасці.

За час свайго бытавання творы дзіцячага фальклору мяняліся, як мянялася само жыццё, погляды людзей, іх эстэтычныя, педагагічныя патрабаванні. Эвалюцыі падвяргаліся і самі творы дзіцячага фальклору, і жанравы склад яго. Актыўнасць і прадуктыўнасць розных жанраў дзіцячага фальклору таксама не застаецца нязменнай.

Межы дзіцячага фальклору, як і сам тэрмін «дзіцячы фальклор», даволі шырокія і не заўсёды выразныя. Звычайна тут аб'ядноўваюцца ўсе віды вуснай народнай паэзіі, створанай дарослымі для дзяцей, і творчасць саміх дзяцей. Сюды ж уваходзяць і творы з рэпертуару дарослых, што перайшлі потым у разрад творчасці для дзяцей.

Матэрыял дзіцячага фальклору разнастайны і па практычнай функцыянальнай прызначанасці, па спосабе выканання, па асаблівасцях паэтыкі, па ўзроставай прыналежнасці, праяўленні ў ім гульнёвых пачаткаў. У залежнасці ад гэтага можна падзяліць увесь дзіцячы фальклор на некалькі масіваў па складальніках фальклору: творы дарослых для дзяцей і творчасць дзяцей; па наяўнасці гульнёвых пачаткаў - гульнёвы і негульнёвы; па асаблівасцях арганізацыі тэксту - песенны, вершаваны і апавядальны; у апошні ўваходзяць казкі, так званыя страшылкі і г.д. Але ўсе гэтыя спосабы падзелу вельмі ўмоўныя, хісткія. Так, у рэпертуары дзяцей можна знайсці шмат твораў, у якіх адсутнічаюць элементы драматызаванай гульні, але яны насычаны элементамі слоўнай гульні. Гэта так званыя слоўныя гульні. Умоўнасць падзелу на гульнёвы і негульнёвы фальклор тым больш наглядная, што гульня ў самым шырокім сэнсе - гэта асноўная форма дзейнасці дзяцей, змест іх жыцця. Або казкі. Як правіла, фалькларысты разглядаюць казкі як жанр у агульнай плыні фальклору, а ў дачыненні да дзіцячага - толькі казкі вершаваныя, так званыя «дакучныя» казачкі. Вельмі цяжка таксама падзяліць жанр загадак на дзіцячыя і разлічаныя на дарослую аўдыторыю. Сучасная тэндэнцыя пераходу загадак, скорагаворак у рэпертуар дзяцей замацоўвае іх за дзіцячым фальклорам.

У дзіцячым фальклоры вылучаюцца наступныя жанры: калыханкі, забаўлянкі, дзіцячыя песні, заклічкі, прыгаворкі, дражнілкі, лічылкі, гульні, маўчанкі, скорагаворкі, казкі, загадкі, прыпеўкі .

свернуть

Песні і заклічкі ў дзіцячым фальклоры

Значнае месца ў дзіцячым фальклоры займаюць песні. Яны ўключаюць у сябе творы рознага характару. Многія з іх раней уваходзілі ў рэпертуар дарослых і збіральнікі фальклору  адны і тыя ж тэксты адносяць то да дзіцячых, то да бяседных або гумарыстычных. Сапраўды, дзіцячыя песні складаюць не толькі творы, прызначаныя спецыяльна для дзяцей. Многія песні дарослых даўно ўжо перайшлі ў дзіцячы рэпертуар, на што звярталі ўвагу фалькларысты.

З песень для дзяцей можна вылучыць вялікую групу твораў, сюжэты якіх звязаны з жывёльным светам. Большасць з іх мае алегарычны характар, але знешнія якасці, учынкі і павадкі звяроў у іх падмечаны вельмі тонка і захапляюць дзіцячую фантазію.

Характэрнай рысай песень з'яўляецца таксама незвычайнасць дзеянняў, у іх адлюстраваных, відавочная неадпаведнасць уяўленням аб навакольным свеце. Гэта так званыя небыліцы. Песні з парушэннем устаноўленага стану рэчаў распаўсюджаны ў фальклоры многіх народаў і карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў дзяцей.

К.І. Чукоўскі, які спецыяльна займаўся вывучэннем сутнасці небыліц, іх уздзеяння на слухача, прыйшоў да слушных вывадаў, што гэта свайго роду гульня ў перавернуты свет цікава дзецям, якія ўжо знаёмы з сапраўдным станам рэчаў. Яна дапамагае ім канчаткова зацвердзіцца ў пэўных вывадах, добра арыентавацца ў рэальных з'явах. І калі ў песні пра жаніцьбу вераб'я маладая мурашачка надзяляецца якасцямі вялікай жывёлы, гэта і ўспрымаецца як камічнае, таму што дзеці ўжо добра засвоілі сапраўдныя ўзаемаадносіны рэчаў.

Такі ж прыём і ў песнях пра смерць камара або мухі, дзе гэтым нязначным падзеям надаецца сэнс сусветнай катастрофы. Некаторыя песні-небыліцы першымі радкамі папярэджваюць слухача, што расказ у іх вядзецца пра заведама немагчымыя рэчы. Яны вельмі блізкія да казак-небыліц, змест іх часта звязаны з незвычайным падарожжам на неба пры дапамозе розных рэчаў.

Найбольш пашыраныя ў песнях для дзяцей сюжэты пра жаніцьбу і смерць камара; пра вошку, што парылася ў лазні і з палка звалілася; пра непаслухмяных казла, казу, песні пра сіўку-варонку, пра сойку, дзятла і інш.

Вельмі папулярныя сярод дзяцей песні без канца, якія называюцца дакучнымі. «Сакрэт» іх бясконцасці ў пабудове: апошнія радкі патрабуюць паўтарэння ўсяго тэксту з самага пачатку («Як жыў журавок і з журавачкай», «Ссдзеў я на пні» і інш.

Дзіцячыя песні, таксама як калыханкі і забаўлянкі, характарызуюцца канкрэтнасцю малюнкаў і мастацкіх вобразаў, займальнасцю, дынамічнасцю сюжэтаў.

Цалкам перайшлі ў дзіцячы фальклор і песні-заклічкі - кароткія прыгаворы, звернутыя да сонца, дажджу, насякомых, птушак , раслін:

Божая кароўка! Ці будзе заўтра пагодка?

Калі будзе, ляці ў поле,

А не будзе, сядзі дома!

Заклічкі - кароценькія прыгаворы або песні, якія звернуты да сонца, дажджу, насякомых, птушак, раслін. Паколькі ў старажытнасці адбывалася адухаўленне прыродных з'яў, то, як адзначае Г.А. Барташэвіч, заклічкам у той час надаваўся магічны сэнс.

Праз многія заклічкі адбываецца зварот да сонца як да крыніцы дабрабыту («Свяці, свяці, сонейка…»), да дажджу, які пазбавіць ад засухі («Зубі, зубі, дождж, На бабіну рож, На дзедаву плеш, Дзецям на кулеш». Такія заклічкі з цягам часу сталі неад'емнай часткай гульняў дзяцей, якія, назіраючы, напрыклад, за перажываннямі дарослых з-за засушлівага лета, пераносілі іх занепакоенасць у свой дзіцячы свет («Ідзі, ідзі, дожджыку, Звару табе боршчыку. Пастаўлю пад елкаю, Накрыю талеркаю, Сама пакаштую, Цябе пачастую»).

І ў цяперашні час дзеці, асабліва ў вёсцы, даволі часта, убачыўшы на траве, зямлі, раслінах божую кароўку, альбо заклікаюць яе ляцець на неба, альбо пытаюцца аб надвар'і заўтрашняга дня. «Божая кароўка, Ты ляці на небка, Там твае дзеткі Кушаюць катлеткі. Усім даюць, А табе не даюць».

Заклічкі пра божую кароўку выконваюць яшчэ і выхаваўчую функцыю. З даўніх часоў лічыцца для дзіцяці небяспечным пакрыўдзіць гэтае Божае стварэнне, бо яго аберагае Неба.

свернуть